Пракаповіч—Лукашэнку: Нашы МАЗы і трактары неканкурэнтныя на рынку (відэа)
З такой заявай выступіў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч на нарадзе 4 лютага ў кіраўніка краіны.
У адказ на крытыку з боку Лукашэнкі чыноўнік заявіў:
Пётр Пракаповіч: "Аляксандр Рыгоравіч, трэба ж быць рэалістамі — у нас няма ні аднаго машынабудаўнічага прадпрыемства, якое было б канкурэнтаздольнае з сусветнымі лідэрамі. Трэба яшчэ ўкласці мільярды і сотні мільёнаў — гэта рэальнасць".