Пракаповіч прапануе запрашаць на працу спецыялістаў-пенсіянераў з Еўропы
Ён раіць мясцовым уладам шукаць такіх людзей і давяраць ім дзяржаўныя прадпрыемствы.
Пра гэта віцэ-прэм'ер Пятро Пракаповіч заявіў падчас паседжання Савета па развіццю прадпрымальніцтва, якое прайшло на базе Тураўскага малочнага камбіната. Як інфармуе партал tut.by, Пракаповіч перакананы: сёння развіццё прадпрыемстваў шмат у чым залежыць ад тых, хто імі кіруе. Калі кіраўнік таленавіты, то і кампанія добра развіваецца. Таму віцэ-прэм'ер прапануе запрашаць кіруючыя кадры з-за мяжы.
"Хто перашкаджае сёння прыцягнуць дырэктара з Нямеччыны ці нейкай іншай краіны? Калі ён гаворыць, што возьмецца і зробіць прадпрыемства паспяховым", — сказаў Пятро Пракаповіч. Паводле яго слоў, сярод еўрапейскіх пенсіянераў "дастаткова высокакласных спецыялістаў" і яны прагнуць працаваць.
Прыцягваючы пенсіянераў, можна зэканоміць на завоблачных заробках, лічыць Пракаповіч.
Фота — bymedia.net