Пракуратура дабілася калоніі для двух удзельнікаў смяротнай экстазі-вечарынкі

Антон займаўся пакупкай наркотыкаў для вечарынкі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Антон займаўся пакупкай наркотыкаў для вечарынкі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

12 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыйную скаргу ў дачыненні да ўдзельнікаў экстазі-вечарынкі, падчас якой ад перадазіроўкі загінула 19-гадовая Дзіяна. Пракуратура апратэставала прысуд, які палічыла занадта мяккім. У выніку двум з сямі хлопцаў пагражае калонія. Антон мусіць адправіцца ў яе на 3 гады, Сафія — на 2. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла памочніца старшыні Мінгарсуда Надзея Антонік.

Як паведаміў нам бацька Антона Іван, у панядзелак, 15 красавіка, сям'я збіраецца абскардзіць новы прысуд.

"Усё чамусьці пакінулі так, як прасіла пракуратура, — кажа Іван. — Хутчэй за ўсё, давядзецца перажыць і гэта. Мы ўсе ў здзіўленні. Сядзім, спрабуем зразумець, што адбылося. У панядзелак пададзім скаргу. Будзем скардзіцца да апошняга. Гляджу на Антона, ён поўны жыцця — у мяне стан спусташэння. Цырк, а не працэс. У судзе быццам вырываюць усё з кантэксту, спрабуюць надаць гэтаму значэнне. І ў пракурораў фразы нейкія вырваныя, і суддзя задавала пытанні, можа быць, зразумелыя толькі ёй. Можа, потым яна пакладзе іх у нейкую матывацыйную частку, але, на мой погляд, там усё прыцягнутае за вушы і прыдуманае проста кімсьці, хто хоча нагнаць больш страху і зрабіць з гэтага нейкую чарговую паказуху. Ніякай логікі. З законам гэтае рашэнне мае мала агульнага".

У студзені маладых людзей асудзілі па частцы 1 артыкула 328 за незаконны абарот наркотыкаў. 21-гадоваму Антону суд прызначыў тры гады абмежавання волі, ён правядзе іх у папраўчай установе. Сафію, якая разам з Антонам займалася пакупкай экстазі, прысудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без адпраўлення ў папраўчую ўстанову). Астатнія ўдзельнікі вечарынкі — Фёдар, Кіра, Марыя, Кацярына і Ілля — пакараныя двума гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі