Пракуратура: Рэстаран "Поедем поедим" мае абмежаванні ў выкарыстанні (дакумент)

Пракуратура: Рэстаран "Поедем поедим" мае абмежаванні ў выкарыстанні (дакумент)

З усходняга боку рэстарана "Поедем поедим" нельга ладзіць ніякіх "гучных мерапрыемстваў" і ўвогуле ладзіць адпачынак на адкрытым паветры. Такое рашэнне прынятае ў сувязі "з неабходнасцю выключыць парушэнне сакральнага характару прылеглай з усходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці". 

Пра гэта паведамляецца ў адказе з Генпракуратуры, які прыйшоў на імя грамадскага актывіста Антона Матолькі. Актывіст цікавіўся законнасцю пабудовы рэстарана "Поедем поедим" каля Курапатаў. 

У лісце з пракуратуры распавядаецца, што ў 2012 годзе было выяўленае парушэнне ахоўных межаў Курапатаў. Аднак у 2014 годзе ахоўныя межы былі змененыя, пасля чаго ніякага парушэння ў пабудове рэстарана ўжо не было.

Разам з тым участак мае абмежаванні ў выкарыстанні, гаворыцца ў адказе пракуратуры. 

Грамадскія актывісты звяртаюць увагу на тое, што акурат з усходняга боку рэстарана "Поедем поедим" стаяць альтанкі з дзіцячай пляцоўкай і домікі з лазняй.

Пракуратура: Рэстаран "Поедем поедим" мае абмежаванні ў выкарыстанні (дакумент)
Фота з акаўнту Антона Матолькі ў Фэйсбуку
Пракуратура: Рэстаран "Поедем поедим" мае абмежаванні ў выкарыстанні (дакумент)
Фота з акаўнту Антона Матолькі ў Фэйсбуку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі