Пракуратура заблакавала платформы грамадскага назірання за выбарамі

Пракуратура заблакавала платформы грамадскага назірання за выбарамі

У Беларусі заблакаваны доступ да сайтаў zubr.media і xx2022.org —платформаў грамадскага назірання за выбарамі. Адпаведнае рашэнне прыняла пракуратура Віцебскай вобласці.

Прэс-служба Генпракуратуры заяўляе, быццам на гэтых сайтах змяшчаліся "недакладныя звесткі пра запланаваны рэферэндум" і заклікі псаваць бюлетэні падчас галасавання.

"Матэрыялы матывавалі грамадзян Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь", — кажуць у пракуратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі