Пракуратура заблакавала сайт orsha.eu
Сайт orsha.eu заблакаваны паводле рашэння пракуратуры. Пра блакаванне паведамілі ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па наглядзе за электрасувяззю, аднак рэдакцыя пакуль не ведае дакладную прычыну.
Улетку гэтага года рэдактара сайта Ігара Казмерчака затрымлівалі па падазрэнні ў апаганьванні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці. Пазней справу закрылі.
Рэгіянальны сайт orsha.eu публікаваў мясцовыя навіны, размяшчаў артыкулы краязнаўчай тэматыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.