Пракуратура заблакавала сайт праекта Prastora.by

Пытанні ў пракуратуры ўзніклі да "кніжных выданняў"

Пытанні ў пракуратуры ўзніклі да "кніжных выданняў" / facebook.com/prastora.by

Паводле пастановы пракурора Мінскай вобласці заблакаваны сайт інтэрнэт-крамы Prastora.by. Прычынай, як кажуць у пракуратуры, зрабілася тое, што "на гэтым рэсурсе размяшчаліся прапановы набыць кніжныя выданні, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Між тым Prastora.by пазіцыянавала сябе як інтэрнэт-крама беларускіх тавараў, дзе можна было купіць "кнігі, дыскі і сувеніры, створаныя беларусамі для беларусаў". Заснавальнік крамы — прадпрымальнік Алесь Квіткевіч. У 2010 годзе ён пратэставаў на плошчы, у 2015 раптам галасаваў за Лукашэнку, а ў 2020 быў госцем відэапраекта "Краіна для жыцця" Сяргея Ціханоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі