"Луч" выпусціў гадзіннікі да чэмпіянату свету па футболе ў Расіі

“Луч” выпустил часы к чемпионату мира по футболу в России

Мінскі завод "Луч" выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў да чэмпіянату свету па футболе. Іх цыферблат аформлены ў выглядзе футбольнага мяча, па перыметры можна прачытаць назвы расійскіх гарадоў, на стадыёнах якіх праходзяць матчы турніру. А кончык секунднай стрэлкі выкананы ў колерах расійскага трыкалора.

“Луч” выпустил часы к чемпионату мира по футболу в России
Скрыншот з групы завода "Луч" у Facebook

На адваротным баку гадзінніка — узор футбольнага мяча і футбаліст, які наносіць удар, а таксама надпіс "21-ы чэмпіянат свету па футболе". З-за гэтага надпісу ў завода могуць узнікнуць праблемы, бо Міжнародная федэрацыя футбола (FIFA) пільна сочыць за выкарыстаннем сваёй інтэлектуальнай уласнасці.

Да афіцыйных знакаў адносяцца не толькі назва і лога арганізацыі, але і словы "the FIFA World Cup", "чэмпіянат свету па футболе FIFA" і іншыя спалучэнні, якія змяшчаюць у сабе словы "чэмпіянат свету". Усё гэта абаронена законамі аб інтэлектуальнай уласнасці, таму камерцыйныя кампаніі пазбягаюць выкарыстання гэтых слоў, асабліва ў час самога чэмпіянату.

"Як правіла, мы можам дазваляць нашым спонсарам і ліцэнзіятам выкарыстоўваць гэтыя афіцыйныя знакі. Мы патрабуем, каб эксклюзіўнасць асацыяцыі брэндаў з FIFA і яе турнірамі выконвалася. Трэція бакі павінны пазбягаць любых дзеянняў, якія могуць стварыць камерцыйныя асацыяцыі і / або паслужыць рэкламай у сувязі з FIFA і яе турнірамі", — сказана аб абароне брэнда на сайце FIFA.

А ў гайдлайне федэрацыі па выкарыстанні афіцыйных знакаў пералічаныя партнёры і спонсары, сярод якіх няма гадзіннікавага завода "Луч". Еўрарадыё звярнулася па каментар на прадпрыемства а таксама ў FIFA. Мы апублікуем іх, як толькі яны паступяць у наша распараджэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі