Пранкеры з Расіі пацвердзілі, што яны размаўлялі з датчанамі ад імя Ціханоўскай
Пранкеры з Расіі пацвердзілі, што яны размаўлялі з дэпутатамі парламента Даніі ад імя Святланы Ціханоўскай. Пры гэтым Ваван (Уладзімір Кузняцоў) і Лексус (Аляксей Сталяроў) пакуль ніякіх падрабязнасцяў не прыводзяць.
Як распавядала Еўрарадыё, замест Ціханоўскай у пасяджэнні парламента па Zoom на працягу 40 хвілінаў удзельнічаў іншы чалавек. Адзначаецца, што не абмяркоўвалася нічога, што магло б паставіць пад пагрозу знешнюю палітыку Даніі. У прэс-службе Святланы Ціханоўскай заявілі, што сустрэча з дацкімі парламентарамі запланаваная не была і дапусцілі, што "гэта звычайны пранк".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.