Прапагандысты правялі ноч на мяжы з мігрантамі

Прапагандысты правялі ноч на мяжы з мігрантамі

Прапагандысты правялі ноч на беларуска-польскай мяжы з мігрантамі. Раніцай на сайтах дзяржаўных выданняў пачалі з'яўляцца фотарэпартажы з месца падзей. Тэлеграм-канал @sputnikby наракае, што "на польскім баку ўключалі пражэктары, стробаскопы, узмацняльнікі — не давалі спаць уцекачам і перашкаджалі працаваць журналістам".

На сайце sb.by пішуць, што мігрантаў у намётавым мястэчку недалёка ад пункту пропуску "Брузгі" ("Кузніца") ужо каля трох тысяч (напярэдадні беларускія памежнікі гаварылі пра 2 тысячы). І гэта ў асноўным грамадзяне Ірака, але ёсць афганцы і іранцы. Галоўны пасыл прапагандысткі Людмілы Гладкай, якая была ў лагеры сярод мігрантаў, — "людзі просяць ежы, вады", яны "гавораць, што ім няма чым карміць дзяцей, што ім вельмі холадна". Але ж яны знаходзяцца на беларускай тэрыторыі. Тым не менш, усю віну за сітуацыю ўскладаюць на Польшчу, на Захад. Гладкая ўпрост піша, што на тым баку мяжы... фашысты. Але ж гэта не 1941 год!

"На мяжы ноч прайшла дастаткова спакойна, піша польская паліцыя. — Толькі ў паліцэйскую машыну паляцеў камень".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі