Пратэстоўцы заблакавалі будынак балгарскага парламента
Некалькі соцень удзельнікаў акцыі пратэсту ў Сафіі ў аўторак увечары заблакавалі парламент.
У будынку ў гэты час былі некаторыя міністры ўрада, каля 100 дэпутатаў, прадстаўнікі прафсаюзаў і журналісты. Пратэстоўцы не выпускаюць іх з будынка ўжо некалькі гадзін, перадае ВВС. Паводле іншых паведамленняў, яны ствараюць загароджы з тратуарнай пліткі і смеццевых бакаў.
23 ліпеня ў балгарскай сталіцы адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй.
Нагадаем, што антыўрадавыя дэманстрацыі ў Сафіі працягваюцца ўжо 40 дзён.
Фота — EPA