Балгарская паліцыя вызваліла дэпутатаў і міністраў з будынка парламента
Раней пратэстоўцы забарыкадавалі выхады з парламента.
Для вызвалення выхаду з будынка былі задзейнічаныя сотні байцоў у дадатковым абмундзіраванні, паведамляе lenta.ru са спасылкай на балгарскія СМІ. Акрамя таго, супрацоўнікі паліцыі выкарыстоўвалі бульдозер, каб часткова разабраць усталяваныя дэманстрантамі барыкады са сметнікаў, кветнікаў ды іншых прадметаў.
У выніку будынак парламента змаглі пакінуць зачыненыя ў ім міністры і некаторыя дэпутаты ў суправаджэнні паліцыянтаў. Пры гэтым унутры засталіся яшчэ дэпутаты кіруючай партыі ГЕРБ і журналісты. Раней паведамлялася, што ў будынку знаходзілася больш за сто чалавек.
Паводле неафіцыйных звестак, шмат хто з пратэстоўцаў пацярпеў падчас сутычак з паліцыяй. Афіцыйных звестак пра лік пацярпелых няма.
Фота — AFP