Пратэсты ў Башкартастане перакінуліся на Уфу

Акцыя ва Уфе

Акцыя ва Уфе / SotaVision

Акцыі ў падтрымку асуджанага актывіста Фаіля Алсынава перакінуліся на сталіцу Башкартастана Уфу, піша "Новая Газета. Европа".

У цэнтры Уфы каля помніка Салавату Юлаеву на мітынг сабралося каля 1500 чалавек. Амапаўцы затрымалі мінімум сем удзельнікаў акцыі. Сярод іх — мясцовую жыхарку з надпісам "Кара халык" на спіне: менавіта за гэтую фразу раней асудзілі Алсынава.

Затрыманні адбываюцца і на падыходзе да месца правядзення мітынгу. Многія людзі прыходзяць сем'ямі, з дзецьмі. Нягледзячы на мароз, удзельнікі акцыі водзяць карагоды, танчаць і спяваюць башкірскую народную песню узун-кюй "Уралым" са словамі на верш Салавата Юлаева.

Як распавядала Еўрарадыё, у горадзе Баймак адбыўся суд над нацыянальным лідарам Фаілем Алсынавым. Яго асудзілі на чатыры гады, абвінаваціўшы ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. На акцыю пратэсту каля суда сабралося некалькі тысяч чалавек. Для іх разгону паліцыя ўжыла слезацечны газ і святлошумавыя гранаты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі