Праваабаронцы: школа ў Беларусі фармуе пакорлівага і лаяльнага дзяржаве чалавека

Праваабаронцы: школа ў Беларусі фармуе пакорлівага і лаяльнага дзяржаве чалавека

Школа ў Беларусі з'яўляецца адным з інструментаў, з дапамогай якога ўлада "стварае ўмовы залежнасці для чалавека, выхоўваючы ў ім пакорлівасць і лаяльнасць". Такую выснову робяць аўтары аналітычнага даклада Беларускага Хельсінкскага камітэта "Правы дзяцей у Беларусі", які ахоплівае 2021-2022 гады. Праваабаронцы не толькі аналізавалі адкрытую інфармацыю, але і праводзілі ананімнае анкетаванне педагогаў, вучняў і іх бацькоў (праўда, настаўнікі, баючыся рэпрэсій, неахвотна пагаджаюцца ўдзельнічаць нават у ананімных апытаннях).

У дакладзе адзначаецца, што "школьная сістэма настроена на тое, што дзіця павінна ўбіраць і пагаджацца з усім, што кажуць настаўнікі, не абмяркоўваць і не разважаць над гэтым". І гэта "частка фармавання лаяльнага дзяржаве чалавека, якому "дзяржава дае ўсё" і таму можа з яго патрабаваць усяго, што ёй трэба". Беларускім школам характэрна сістэмнае выкарыстанне метадаў і формаў адукацыі, якія суправаджаюцца прымусам, абразамі, запалохваннем, навязваннем аднаго пункту гледжання, а яшчэ заахвочваннем мілітарызму.

Праваабаронцы пішуць, што "асабліва ярка ўсе праблемы беларускай школы агаліліся з-за вялізнай плыні эміграцыі беларусаў", якія ўладкавалі сваіх дзяцей у школы Літвы, Польшчы, іншых краін, і бачаць відавочную розніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі