Прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе

Прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе

У сераду ў мінскай ратушы прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Матчы першага тура прызначаны на 18-20 сакавіка. Чэмпіён краіны "Шахцёр" згуляе ў Брэсце з мясцовым "Дынама", а БАТЭ ў Мазыры са "Славіяй". Дэбютант дзяржынскі "Арсенал" у сталіцы сустрэнецца з "Гомелем".

У іншых паядынках згуляюць "Іслач" — "Слуцк", "Нёман" — "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ" — "Віцебск", "Мінск" — "Дынама" (Мінск), "Белшына" — "Рух".

Федэрацыя футбола абяцае апублікаваць поўны каляндар у бліжэйшы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі