Прэм'еры Расіі, Беларусі і Казахстана не здолелі ўзгадніць Мытны кодэкс

Кіраўнікі ўрадаў Расіі, Беларусі і Казахстана не здолелі пераадолець спрэчкі пра змест Мытнага кодэкса, што мусіць набыць моц 1 ліпеня. Такі вынік прынеслі шматгадзінныя перамовы, якія 21 траўня адбыліся ў Санкт-Пецярбурзе. "Мы дамовіліся працягнуць працэс ратыфікацыі Мытнага кодэкса на працягу двух тыдняў на экспертным узроўні", — цытуе прэм'ер-міністра Расіі Ўладзіміра Пуціна, агенцтва "РИА "Новости".

Рознагалоссі датычацца аўтамабільнай і авіяцыйнай прамысловасці, мытных пошлін, а таксама ўвозу тавараў фізічнымі асобамі для ўласных патрэбаў. Апошняя пазіцыя прынцыповая для Казахстана, аўта- і авіяпром — для Расіі. Беларусь жа па-ранейшаму патрабуе патрабуе адмены ўвазных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Сяргей Сідорскі і прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў таксама пацвердзілі неабходнасць дадатковага ўзгаднення пазіцый Мытнага кодэкса, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі