Першамай онлайн. Прэвентыўныя затрыманні і сто чалавек на Кастрычніцкай у Мінску

Першамай онлайн. Прэвентыўныя затрыманні і сто чалавек на Кастрычніцкай у Мінску

Прэвентыўныя затрыманні працягнуліся ў Беларусі і 1 траўня. Напярэдадні быў затрыманы Мікалай Статкевіч, якія заклікаў людзей выйсці на вуліцы ў Мінску. Ён атрымаў 5 сутак арышту.

У Слоніме затрымалі актывістаў, якія заклікалі выйсці на плошчу Леніна з патрабаваннем адмены дэкрэта №3.

Раніцай з дома забралі актывіста прафсаюза РЭП Міхаіла Сашко“, — перадае сайт “Руха за Свабоду”.

Некаторыя актывісты выйшлі на плошчу, дваіх затрымалі. Людзей там амаль не было, толькі міліцыя.

У Брэсце спрабавалі затрымаць фермера Аляксандра Кабанава, які заклікаў выйсці людзей у горад з чыстымі лістамі паперы. Каля пад’езда, дзе знаходзіцца фермер, стаіць аўтамабіль з міліцыяй, паведамляе “Наша Ніва”.

У Магілёве, як паведамляе “Радыё Свабода”, акцыя апазіцыі была сарваная. Адзін арганізатар, Раман Мішчанка, не выходзіць на сувязь і хутчэй за ўсё затрыманы, другога — Аляксандра Царука, заблакавалі ў кватэры. Яны абодва падавалі заяўку ў выканкам, але не атрымалі дазвол.

Раніцай у Магілёве адбылася афіцыйная акцыя, на якой раздавалі сцягі Расіі.

У Гомелі затрымалі Андрэя Макарава.

Мы жывём побач, — расказаў “Радыё Свабода” сябра АГП Мікалай Ісачанка. — Дамовіліся сустрэцца на вуліцы. Макараў выйшаў першым. Памахаў перад домам рукою. І тут, парушаючы правілы дарожнага руху, пад’ехаў міліцэйскі УАЗік і двое амапаўцаў у чорнай уніформе павялі Макарава пад рукі ў міліцэйскую машыну”.

Пазней міліцыянты паведамілі, што Макарава падазраюць у крадзяжы ровара. Адзначым, што Макараў атрымаў інваліднасць, калі служыў у паветрана-дысантных войсках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі