Прэзентацыя: дэбютны альбом "Это всё не то" ад інды-трыа "СОЮЗ"
19 чэрвеня мінскае інды-трыа "СОЮЗ" выпусціла дэбютны альбом "Это всё не то". Кружэлка выйшла на ўкраінскім лэйбле "Мастерская", заснаваным Іванам Дорнам.
"Альбом распавядае пра будні лірычнага героя, жыццё якога губляецца ў чарадзе аднолькавых дзён", — апісваюць музыкі натрой кружэлкі, якую склалі восем трэкаў.
СОЮЗ — гэта гурт, у якім граюць удзельнікі іншых беларускіх камандаў. Напрыклад, у ролі бубнача тут выступае некалі бас-гітарыст The Toobes, а цяпер "Валентин Стрыкало" Стас Мурашка, а таксама музыкі з мінскіх праектаў Young and Dramatic, Applepicker і White Cave.
Летась гурт прадставіў аднайменны дэбютны ЕР.
"Хоць настрой рэлізаў блізкі, музычная палітра лонгплэю выйшла больш яскравай: дадаліся інструменты і былі запрошаныя сесійныя музыкі", — дадае калектыў.