Прэзентацыя на Еўрарадыё: "Числительные/Numerals" ад Drum Ecstasy

Гурт Drum Ecstasy прэзентуе на Еўрарадыё свой новы EP "Числительные/Numerals". Матэрыял ЕР быў запісаны год таму і мусіў стаць саўндтрэкам да кінафільма, якія так любяць агучваць бубначы. У выніку трэкі апынуліся на адной са студый ЗША, праца завіравала, і кіно засталося без музыкі Drum Ecstasy. "Фільм знойдзецца", — вырашылі хлопцы.


"Калі мы пачалі працаваць з матэрыялам, паглядзелі, што ўсе песні звязаныя нейкім чынам з лічбамі, — тлумачыць лідар бубначоў Філіп Чмыр назву міні-альбома. — Раз, два, тры, чатыры", "5/4", "12/8", загалоўная песня — "Dise" — гэта кубікі, косці гульнявыя. Таму, назва з'явілася натуральным чынам".


Філіп падкрэслівае, што лічбавая канцэпцыя пласцінкі вымалявалася выпадкова, як выпадкова ўзніклі і канцэрты Drum Ecstasy у пяці гарадах: Маскве, Пецярбургу, Вільні, Кіеве, дзе бубначы падтрымаюць выступы "Ляпіса Трубяцкога", ды Мінску.


"Атрымалася, што прэзентацыйных канцэртаў таксама пяць. Таму мы вырашылі, што будзе добра, калі мы будзем выкладаць па песні перад кожным з іх. Пасля таго, як мы адкатаем пласцінку па гарадах, мы выкладзем яе ў інтэрнет ў снежні", працягвае Філіп.


Выхад "Числительных" Drum Ecstasy сумясцяць з публікацыяй свайго бэк-каталога на "Яндэкс.Музыка".


Нагадаем, Drum Ecstasy — гэта музыка барабанаў, электрадрылей і электрапіл, гэта жывы індастрыял-рэйв, які на раз зносіць дах і выцягвае на танцпол нават самых гультаяватых заўсёднікаў клубных пляцовак.


Расклад тура:

19.10 — Санкт-Пецярбург, A2 (разам з "Ляпіс Трубяцкой")


20.10 — Санкт-Пецярбург, Fish Fabrique Nouvelle (сольнік)


26.10 — Масква, Stadium Live (разам з "Ляпіс Трубяцкой")


27.10 — Масква, "Китайский лётчик" (сольнік)


31.10 — Мінск, Pub Undergraund (прэзентацыя альбома ў Беларусі)


30.11 — Вільня, Siemens Arena (разам з "Ляпіс Трубяцкой")


30.11 — Вільня (сольнік, месца ўдакладняецца)


07.12. — Кіеў, Stereo Plaza (разам з "Ляпіс Трубяцкой")


07.12 — Кіеў, 44 (сольнік)
 

Наступны трэк "Числительных" з'явіцца праз тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі