Прэзентацыя на Еўрарадыё: LP "7 Индейских имён" ад Івана Калабкова

Прэзентацыя на Еўрарадыё: LP "7 Индейских имён" ад Івана Калабкова

Лідар мінскага псіхадэлік-блюзавага гурта “Среди добрых людей” (SDL) Іван Калабкоў запісаў сольны альбом "7 Индейских имён".


"Кружэлка адметная тым, што я ў асноўным яе зрабіў сам, без дапамогі гурта, — распавядае Іван Калабкоў. — З альбомаў, да якіх я меў дачынне і якія мы выпускалі з калегамі, гэты самы атмасферны, цэласны і канцэптуальны. Гэта вельмі асабісты альбом з асабістымі перажываннямі".

 

На альбоме "7 Индейских имён" сем трэкаў. Калабкоў кажа, што гэта гульня лічбаў. Ёсць яшчэ блюзавы бонус-трэк, які Іван напісаў разам з блюзменам Юрасём Усковым, і які выбіваецца з агульнай думкі дыска. Увогуле, мяркуе Іван Калабкоў, па гучанні і настроі кружэлка атрымалася начной:


"Яна дастаткова светлая, добрая, але начная. Тут ёсць шаманскія заклінанні, начныя цягнікі і свет, які ён ёсць", — удакладняе музыка.


Першы альбом SDL “Гражданин поэт” выйшаў у 2013 годзе. Наступны, “Небо Дождей”, быў прадстаўлены на Еўрарадыё летам 2017 года. 


Канцэртная прэзентацыя сольнага альбома Івана Калабкова "7 Индейских имён" адбудзецца 16 лютага ў клубе "Ілі".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі