Прэзентацыя на Еўрарадыё: самы шалёны канцэрт “Дай Дарогу!” (глядзець)

“Як было не запомніць такое! Столькі народу прыехала! Даводзілася калонкі трымаць, — смяецца лідар “ДД!” Юрый Стыльскі. — Людзі і падалі, і лёталі, і скакалі ў натоўп. Чаго толькі не было! Re:Public, мабыць, такога яшчэ не бачыў! Ды і я таксама! Усе ўдзельнікі “Дай Дарогу!” з адкрытымі ратамі прыгадваюць гэты канцэрт!”

Гэты канцэрт адбыўся 29 кастрычніка 2011 года. Дырэктар і штатны кліпмэйкер "Дай дарогу!" Уладзімір Ківачук кажа, што пра амаль гатовае відэа выпадкова забыліся. А знайшлося яно толькі цяпер!

А арт-дырэктар Re:Public Макс Старцаў сцвярджае, што градус спёкі, да якога фанаты “ДД!” нагрэлі тады клуб, дагэтуль не пабіты.

“Па атмасферы гэта было чыстае вар’яцтва! — прыгадвае Макс Старцаў. — Мы не былі гатовыя ні псіхалагічна, ні фізічна да такіх нагрузак. Шалёная колькасць людзей, шалёныя паводзіны кожнага з іх. Але пры гэтым не адчувалася ніякай агрэсіі ці чагосьці дрэннага. Гэткае панкаўскае вар’яцтва! Мы заканчвалі канцэрт абсалютна выматаныя і мокрыя, у незразумелым стане. Рэальна, гэта было як зомбі-апакаліпсіс, але прыемны!”

З таго канцэрта “Дай Дарогу!” і Re:Public сталі партнёрамі. Падчас прэміі Еўрарадыё "Даём рады!" дырэкцыя клуба адзначыла гурт дыпломам за “Самы шалёны канцэрт” і падарыла бясплатны ўваход на ўсе свае мерапрыемствы.

Ну, а далей відэа само ўсё за сябе скажа. Глядзіце, пазнавайце сябе і прыгадвайце гэтыя шалёныя стэйдждайвы! Для аматараў HD "Дай дарогу!" падрыхтавалі дзве спасылачкі на запампоўку: першая частка канцэрта тут, другая — тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі