Прэзідэнт Расіі ўзнагародзіў "за Крым" Уладзіміра Караткевіча (фота)
26-гадовы беларус вясной 2014-га прымаў актыўны ўдзел у захопах адміністрацыйных будынкаў і ўкраінскіх вайсковых часцей.
Акрамя ганаровай граматы ад Уладзіміра Пуціна Караткевіч атрымаў медаль Мінабароны Расіі. Пра гэта піша расійская "Новая газета", якая здабыла спіс тайна ўзнагароджаных Пуціным расіян і замежнікаў.
Як адзначае выданне, сярод гэтых людзей ёсць байкеры, футбольныя фанаты, нацыяналісты і людзі з крымінальным мінулым.
Узнагароджаны быў і ўраджэнец Беларусі, дэпутат Дзярждумы Расіі Франц Клінцэвіч. У спісе ён пад №1, а трэцім пазначаны яго сын Андрэй, уладальнік ювелірнай кампаніі і куратар вайскова-патрыятычнай праграмы "Маладой гвардыі".
Франц Клінцэвіч
Грамата беларусу Уладзіміру Караткевічу
Фота — Новая газета, ria.ru