Продажы беларускіх аўтобусаў МАЗ у Расіі прыкметна праселі
Аўтобусы МАЗ / maz.by
У чэрвені 2023 года продажы аўтобусаў МАЗ у Расіі ў параўнанні з чэрвенем мінулага года знізіліся ў 5,7 разу. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Позірк". У гэтым чэрвені ў Расію прадалі ўсяго 33 новыя аўтобусы, у той час як год таму — 188.
Невялікі рост продажаў быў у траўні — на 26,2% у параўнанні з траўнем 2022 года. Але агулам за гэтыя паўгода продажы аўтобусаў МАЗ у Расію праселі. Прадпрыемства прадало ў РФ усяго 558 аўтобусаў. Гэта 5-е месца сярод усіх вытворцаў (а ў 2022-м было 3-е). Наперадзе расійскія ПАЗ — 3506 аўтобусаў (+21,3%), ЛіАЗ — 1229 (у 2,2 разу), "Нефаз" — 932 (+23,9%), а таксама кітайскі YUTONG — 911 аўтобусаў (у 3 разы).
Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў наракаў, што кітайцы выштурхоўваюць беларусаў з расійскага аўтамабільнага рынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.