Пры выбуху ў Кабуле загінулі шэсць чалавек

Пры выбуху ў Кабуле загінулі шэсць чалавек

У сталіцы Афганістана Кабуле адбыўся выбух, пры якім загінулі шэсць чалавек, перадаюць міжнародныя інфармагенцтвы. Яшчэ двое атрымалі раненні. 

Выбух прагрымеў зранку 25 снежня на плошчы Абдул Хак бліз уваходу ў будынак Нацыянальнага дырэктарата бяспекі (афганскай разведслужбы). Выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік.

Паведамляецца, што загінулі чатыры грамадзянскія асобы і два супрацоўнікі разведслужбы. У ліку ахвяраў апынуліся жанчыны, якія ехалі непадалёк у аўтамабілі.

Адказнасць за выбух узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі