Пры выбуху ў канадскім рэстаране пацярпелі не менш за 15 чалавек

Пры выбуху ў канадскім рэстаране пацярпелі не менш за 15 чалавек

Выбух на тэрыторыі рэстарана адбыўся ў канадскім горадзе Місіссога (правінцыя Антарыё), перадае БЕЛТА. Прычына выбуху пакуль не вядомая.

Паводле звестак экстраных службаў, пры інцыдэнце пацярпелі не менш за 15 чалавек. Прычым трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Пазней праваахоўнікі паведамілі, што ў рэстаране выбухнула самаробная бомба. Паліцыя шукае двух маладых людзей, якія заклалі яе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі