Прыгожына ўпершыню пасля спробы мяцяжу сфатаграфавалі ў Расіі

Яўген Прыгожын і амбасадар ЦАР Фрэдзі Мапука / Зміцер Сыты

Яўген Прыгожын і амбасадар ЦАР Фрэдзі Мапука / Зміцер Сыты

Кіраўніка ПВК “Вагнер” Яўгена Прыгожына заўважылі на расійска-афрыканскім саміце, які цяпер праходзіць у Санкт-Пецярбургу.

Здымак, на якім Прыгожын паціскае руку амбасадару Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Фрэдзі Мапука, размесцілі ў Facebook. BBC Verify вызначыла, што сустрэча прайшла ў гатэлі Trezzini Palace у Санкт-Пецярбургу.

Журналісты скарысталіся праграмным забеспячэннем для распазнання твараў, каб пераканацца, што на здымку сапраўды Прыгожын. Таксама журналісты прааналізавалі дэталі інтэр'ера на заднім плане фота і прыйшлі да высновы, што сустрэча сапраўды адбылася ў гатэлі Trezzini Palace, які, паводле дадзеных расійскіх СМІ, належыць Прыгожыну.

Гэта першы кадр, які пацвярджае наяўнасць Прыгожына ў Расіі пасля спробы мяцяжу. Фота зрабіў Зміцер Сыты, які, мяркуецца, кіруе вагнераўскімі аперацыямі ў ЦАР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі