Кіраўнік ЦРУ: Пуцін усё яшчэ думае, як адпомсціць Прыгожыну

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усё яшчэ разважае, як адпомсціць кіраўніку групы наймітаў "Вагнер" Яўгену Прыгожыну, мяркуе кіраўнік ЦРУ Уільям Бернс.

"Тое, што мы назіраем — гэта вельмі складаны танец, — цытуе ВВС заяву Бернса, якую той зрабіў падчас выступу на Aspen Security Forum. — Пуцін звычайна думае, што помста — гэта страва, якую лепш за ўсё падаваць халоднай. <...> Я здзіўлюся, калі Прыгожын пазбегне адплаты".

Мяцеж Прыгожына агаліў уразлівасць у пуцінскай сістэме ўлады. Аднак ПВК "Вагнер" усё яшчэ важны для Расіі, бо дапамагае рэалізоўваць яе інтарэсы ў краінах Афрыкі, падкрэслівае кіраўнік ЦРУ. Таму, імаверна, Пуцін паспрабуе "аддзяліць" Прыгожына ад ПВК.

Раней у гэтым месяцы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выказаў здагадку, што кіраўніка вагнераўцаў могуць атруціць.

“На яго месцы я б сачыў за тым, што ем. Я б сачыў за сваім меню", — пажартаваў Байдэн.

Дырэктар ЦРУ паўтарыў гэтую фразу, сказаўшы: "Калі б я быў Прыгожыным, я б не звальняў свайго дэгустатара".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі