Прыхільнікі затрыманага шамана, які ішоў выганяць Пуціна, працягнуць яго шлях
Шаман Аляксандр Габышоў / RFE/RL
Прыхільнікі шамана Габышева, які ішоў у Маскву "выганяць Пуціна" з Крамля, працягнуць намечаны ім маршрут. 19 верасня яны перабраліся з тэрыторыі Бураціі, дзе быў выкрадзены Габышоў, у Іркуцкую вобласць. Пра гэта паведамляе "Сибирь.Реалии" са спасылкай на члена атрада Віктара Ягорава.
19 верасня расійскія спецслужбы затрымалі на мяжы з Иркуцкай вобласцю якуцкага шамана Аляксандра Габышева, які накіроўваўся пешшу ў Маскву "выганяць Пуціна"."Новая газета" паведаміла, што некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў спецслужбаў са зброяй перакрылі трасу "Байкал" на 202-м кіламетры, уварваліся ў лагер прыхільнікаў шамана і забралі Аляксандра Габышева.
Ва ўпраўленні МУС Расіі па Рэспубліцы Бурація паведамілі, што шаман знаходзіцца ў вышуку за здзяйсненне злачынства на тэрыторыі Рэспублікі Саха (Якуція).
Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў пачаў шлях у Маскву паўгода таму. 9 верасня ў Улан-Удэ паліцыя затрымала яго прыхільнікаў, што прывяло да пратэстаў супраць арыштаў на плошчы Саветаў. З-за пратэстаў у Бураціі затрыманыя некалькі чалавек з ліку прыхільнікаў шамана і актывістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.