Прыпынена права прадстаўніцтва Беларусі і Расіі ў Балонскім працэсе

Прыпынена права прадстаўніцтва Беларусі і Расіі ў Балонскім працэсе

Прыпынена права прадстаўніцтва Беларусі і Расіі ў Балонскім працэсе. Прычына — агрэсія супраць Украіны. Пра гэта паведаміў украінскі міністр адукацыі і навукі Сяргей Шкарлет. Паводле яго слоў, прыпынена і права прадстаўніцтва у працоўных групах, ва ўсіх структурах і працоўнай праграме Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Падставай для рашэння стала заява, падтрыманая дзясяткамі членаў Балонскага працэсу.

Балонскі працэс — гэта структурная рэформа вышэйшай адукацыі на еўрапейскім кантыненце. Беларусь стала яго часткай з 2015 года. Гэта дало пэўныя магчымасці (акадэмічныя абмены, прызнанне дыпломаў за мяжой), але і абавязацельствы па забяспечванні ўсіх стандартаў (сярод іх — забеспячэнне акадэмічных свабод), многія з якіх РБ не выконваліся.

У 2020-м, калі ў Беларусі пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць студэнтаў, выкладчыкаў, паўстала пытанне: ці застанецца наша краіна ў Балонскім працэсе? Еўрарадыё тады высветліла, што цалкам выключыць краіну з Балонскага працэсу немагчыма. Але, відаць, магчымае ўвядзенне пэўных абмежаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі