Прысуд "нашаніўцам" Скурко і Марціновічу не змянілі
Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле. 20 траўня апеляцыю разглядала суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч.
За кратамі журналісты знаходзяцца з ліпеня 2021-га.
Марціновіча і Скурко асудзілі на 2,5 года калоніі — паводле "эканамічнага" артыкула. Іх абвінавацілі ў тым, што "камуналку" за офіс плацілі па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асобаў. Шкода была ацэненая ў 10 тысяч рублёў, якія "нашаніўцы" кампенсавалі яшчэ да суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.