Палітвязняў Марціновіча і Скурко перавялі ў магілёўскую турму
Палітвязняў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко перавялі з мінскага СІЗА № 1 у магілёўскую турму № 4. Яны будуць знаходзіцца там на час разгляду іх апеляцыі.
15 сакавіка галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч і кіраўнік рэкламнага аддзела выдання Андрэй Скурко былі асуджаны на 2,5 года калоніі кожны. Журналістаў пакаралі за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб, нягледзячы на кампенсацыю шкоды. Яны знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021 года. За гэты час "Нашу ніву" ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.