Палітвязні Марціновіч і Скурко асуджаны на 2,5 года калоніі
Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч і кіраўнік рэкламнага аддзела выдання Андрэй Скурко асуджаны на 2,5 года калоніі кожны. Такое рашэнне 15 сакавіка прыняў суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Анжэла Касцюкевіч, пракурор — Мікалай Дзяцел). Журналістаў пакаралі за "нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры". За аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Пры гэтым Марціновіч і Скурко шкоду кампенсавалі.
Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021-га. За гэты час "Нашу ніву" ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем".
Марціновіч і Скурко — палітвязні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.