Прысуд палітвязню Юрыю Рубцову абвесцяць 28 траўня

У Пружанах адбываецца суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым. Суддзя Пружанскага раённага суда Мікалай Рапіха заявіў, што агучыць прысуд 28 траўня да 15.30. Дакладнага часу ён не назваў.

Пракурор Зайцава запатрабавала для Рубцова тры гады зняволення ва ўстанове агульнага рэжыму.

Падчас свайго апошняга слова Рубцоў заявіў, што яго сёння судзяць не за тое, што ён адмовіўся працаваць, а за тое, што ён запатрабаваў заробак, які абяцаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Палітвязень адбывае 1,5 года "хіміі" ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён). На пачатку красавіка Юрыя Рубцова змясцілі ў следчы ізалятар, дзе ён абвяшчаў галадоўку.

На "хімію" Юрыя Рубцова асудзілі ўвосень 2014 года за абразу суддзі. Ён удзельнічаў у шэсці ў Мінску на ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, ішоў у майцы з надпісам "Лукашэнка, сыходзь". Рубцова затрымалі, у суд яго прывезлі ўжо без майкі. Калі суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся яго судзіць у такім выглядзе, мужчына назваў яго словам, якое суддзя палічыў абразай.

У Пружанах праходзіць чарговы суд над палітвязнем Рубцовым (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі