Прыватным лабараторыям і медцэнтрам дазволілі рабіць ПЦР-тэсты на каранавірус
Прыватным лабараторыям і медцэнтрам дазволілі рабіць ПЦР-даследаванні на каранавірусную інфекцыю, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Максімальны тарыф на тэст не павінен павінен перавышаць 79,5 рубля.
Дарэчы, увосень 2020-га ПЦР-тэст на каранавірус у лабараторыі "Сінэва" каштаваў 63,01 рубля, у 2-й гарадской клінічнай лякарні Мінска — 39,92 рубля, а ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі — ад 37,94 рубля.
Частку тэстаў на COVID-19 прыватныя лабараторыі павінныя рабіць бясплатна — для дзяржаўных арганізацыяў аховы здароўя.
"Пры гэтым неабходна будзе выконваць суадносіны аказання адной такой паслугі дзяржаўным арганізацыям аховы здароўя на бязвыплатнай аснове і дзвюх — на платнай", — заяўляюць у Мінздароўя.
У прэс-службе прывялі для параўнання кошты на ПЦР-тэсты за мяжой у эквіваленце: у Маскве — у сярэднім Br77 і Br95 у аэрапортах Дамадзедава, Шарамецьева, Унукава, ва Украіне — Br140, Аўстрыі — Br381, Вялікабрытаніі — Br900.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.