Прызначаныя новыя амбасадары Беларусі ў Германіі і Румыніі

Прызначаныя новыя амбасадары Беларусі ў Германіі і Румыніі

Прызначаныя новыя амбасадары Беларусі ў Германіі і Румыніі. У Германіі будзе працаваць Дзяніс Сідарэнка (раней ён быў кіраўніком упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС), у Румыніі — Андрэй Грынкевіч (дагэтуль працаваў начальнікам упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі знешнепалітычнага ведамства), інфармуе БЕЛТА.

Таксама ў аўторак стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Кіраўнік даў згоду на прызначэнне Аляксандра Грыцука старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама, Алег Лындзін будзе кіраваць Дубровенскім райвыканкамам, Юрый Шары ачоліць Жодзінскі гарвыканкам. Узгодненыя і прызначэнні ў сталіцы. Пётр Шостак ачоліць адміністрацыю Ленінскага раёна Мінска, а Арцём Цуран — адміністрацыю Фрунзенскага раёна.

Алег Велічка будзе працаваць намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, Уладзімір Пенін — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі