"Птушачка вольная": Ілан Маск узначаліў Twitter

Ілан Маск у кафэ-бары штаб-кватэры Twitter / "Фэйсбук"
Ілан Маск у кафэ-бары штаб-кватэры Twitter / "Фэйсбук"

Адзін з найбагацейшых людзей у свеце, заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск узначаліў Twitter, закрыўшы здзелку па яго набыцці за 44 мільярды долараў.

"Птушачка вольная", напісаў прадпрымальнік на сваёй старонцы. У профілі Маска ўжо стаіць статус уласніка.

Пра тое, што генеральны дырэктар Параг Агравал і фінансавы дырэктар Нэд Сігал пакінулі кампанію, паведамляе BBC са спасылкай на Financial Times.

Каб пазбегнуць суда, здзелка павінна была быць закрыта да 28 кастрычніка. Вядома, што на спецыяльны рахунак для яе фінансавання прыйшлі грошы.

У некаторых СМІ паведамляецца, што паколькі сацыяльная сетка перайшла ў прыватныя рукі, яе акцыі будуць зняты з таргоў на Нью-Ёоркскай фондавай біржы.

Раней Маск паабяцаў скараціць працоўныя месцы і выдаткі ў Twitter і зрабіць сацсетку больш інавацыйнай. Мільянер кажа, што яго цікавасць да кампаніі не звязана з грашыма.

Па словах новага ўласніка, ён марыў "дапамагчы чалавецтву" атрымаць "агульную лічбавую гарадскую пляцоўку".

Пакуль што Маск паабяцаў, што прыслабіць правілы мадэрацыі Twitter-кантэнту і здыме блакіроўкі, у тым ліку з экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі