ЗША знялі санкцыі з паставак медабсталявання ў Беларусь
Медыцынскае абсталяванне, іоюстрацыйнае фота
ЗША скасавалі экспартныя санкцыі на некаторыя віды медыцынскага абсталявання для Расіі і Беларусі. З-пад абмежаванняў выведзеныя медыцынскія вырабы пад кодам EAR99, паведамляе амерыканскае Бюро прамысловасці і бяспекі.
Пад гэты код трапляе шырокі пералік медабсталявання, якое выкарыстоўваецца для дыягностыкі захворванняў.Гэта гематалагічныя аналізатары, кардыястымулятары, стаматалагічныя інструменты і імплантаты, машыны для пералівання крыві, слыхавыя апараты і апараты ЭКГ, сардэчныя клапаны, маніторы для стацыянараў, апараты УГД і ШВЛ, дэталі для апаратаў КТ і МРТ.
Ёсць адзін нюанс: гэтыя вырабы не трапляюць пад санкцыі толькі ў тым разе, калі абсталяванне выкарыстоўваецца для медыцынскіх мэтаў, а не ў прамысловай сферы або ВПК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.