У ДМК кажуць, што раскрылі схему нелегальнага завозу ў Беларусь іншамарак

На машыны ставілі падробленыя рэгістрацыйныя знакі

На машыны ставілі падробленыя рэгістрацыйныя знакі / @customs_bel

Беларус арганізаваў пераправу праз польска-беларускую мяжу іншамарак, на якіх стаялі падробленыя беларускія рэгістрацыйныя знакі. Такім чынам на мяжы гэтыя машыны не растаможвалі, увозілі ў Беларусь пад выглядам зарэгістраваных, а потым прадавалі.

За паўгода беларус разам з памочнікамі паспеў пераправіць з Польшчы праз пункт пропуску "Брэст" не менш за 10 аўто, расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. Брэсцкія мытнікі палічылі, што ў выніку дзяржбюджэту была нанесеная шкода ў памеры больш чым 165 тысяч беларускіх рублёў. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сілавікі канфіскавалі тры аўтамабілі (два Peugeot і адзін Volvo), а таксама 18 камплектаў знакаў і 14 пасведчанняў рэгістрацыі.

Мужчына, які кіраваў перагонам аўтамабіляў, раней ужо быў судзімы за крадзеж аўтамабіляў і падробку VIN-нумароў, адзначылі ў ДМК. Заведзеная крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі.

В ГТК говорят, что раскрыли схему нелегального завоза в Беларусь иномарок
У падазраванага канфіскавалі некалькі машын, падробленыя нумарныя знакі і пасведчанні рэгістрацыі / тут і далей фота @customs_bel
В ГТК говорят, что раскрыли схему нелегального завоза в Беларусь иномарок

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі