Пуцін: беларуская апазіцыя мае фінансавую і інфармацыйную падтрымку з-за мяжы
Беларуская апазіцыя атрымлівае падтрымку з-за межаў дзяржавы. Пра гэта заявіў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі 17 снежня.
Апісваючы сітуацыю ў Беларусі, ён сказаў:
"Трэба даць магчымасць беларускаму народу ўнутры краіны разабрацца са сваімі пытаннямі, вырашыць іх у спакойным рэжыме. І Лукашэнка не раз выказаўся... Ён ініцыяваў змены ў Канстытуцыю. Паглядзім, як гэта будзе ўсё адбывацца. Хацелася б дамагчыся толькі аднаго: без умяшання звонку... На жаль, цяпер яно мае месца быць — інфармацыйная, фінансавая падтрымка апазіцыі".
Беларускія ўлады ўжо некалькі месяцаў абыгрываюць тэму канстытуцыйнай рэформы. Гэтая ідэя знайшла падтрымку ў Крамлі, і высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі неаднаразова выказваліся на карысць такой рэформы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.