Пуцін пракаментаваў прапанову Зяленскага правесці перамовы ў Мінску

Пуцін пракаментаваў прапанову Зяленскага правесці перамовы ў Мінску

Уладзімір Пуцін пракаментаваў прапанову Уладзіміра Зяленскага правесці перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны ў Мінску ў новым фармаце. Украінскі прэзідэнт хоча, каб яны прайшлі пры пасярэдніцтве лідараў Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і ЗША. Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ўспрыняў ініцыятыву, каб сустрэча адбылася ў беларускай сталіцы.

Прэзідэнт Расіі не мае нічога супраць прапанаванага Зяленскім фармату перамоваў, але звярнуў увагу на праблемы, якія могуць узнікнуць. "Па-першае, гэты "нарманскі фармат" і сустрэча на вышэйшым узроўні павінны быць добра падрыхтаваны — гэта відавочная рэч",цытуе словы Пуціна ria.ru. Ён прапанаваў вярнуцца да пытання пасля парламенцкіх выбараў ва Украіне (яны пройдуць 21 ліпеня) і фармавання новага ўраду. "Ну а па-трэцяе, я не ведаю як рэагуюць іншыя ўдзельнікі гэтага працэсу", — сказаў Уладзімір Пуцін. Ён згадаў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзу Мэй, якую запрашаў у відэазвароце прэзідэнт Украіны, і якая праз два тыдні пакідае пасаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі