Пуцёўку ў вышэйшую лігу беларускага футбольнага чэмпіянату заваяваў "Віцебск"
ФК "Віцебск"
Пуцёўку ў вышэйшую лігу беларускага футбольнага чэмпіянату заваяваў "Віцебск". У пераходных матчах віцебская каманда абыграла "Энергетык-БДУ". Спачатку была нічыя 0:0 у сталіцы, а пасля "Віцебск" выйграў на сваім полі — 1:0. Адзіны гол быў забіты з пенальці.
"Энергетык-БДУ" ў наступным сезоне згуляе ў першай лізе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.