Пяць чалавек пацярпелі ў ДТЗ у Івацэвіцкім раёне

Наступствы ДТЗ / @pressmvd
Наступствы ДТЗ / @pressmvd

Двое дзяцей пацярпелі сёння ў ДТЗ у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Дзяўчынцы 12 гадоў, хлопчыку — усяго тры месяцы. А ўсяго ў бальніцу пасля гэтага здарэння былі дастаўленыя пяць чалавек, расказалі ў МУС Беларусі.

Аварыя адбылася на дарозе Івацэвічы-Пінск-Столін. Тут лоб у лоб сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі Honda і Volkswagen. Дзеці былі ў VW, у бальніцу таксама забралі іх маці і кіроўцаў абодвух аўто. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Нonda выехаў на сустрэчную паласу — хацеў абагнаць грузавік МАЗ, які ішоў перад ім.

Пять человек пострадали в ДТП в Ивацевичском районе
Кіроўца Honda спрабаваў абагнаць грузавік / @pressmvd
Пять человек пострадали в ДТП в Ивацевичском районе
У ДТЗ пацярпелі пяць чалавек / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі