Пяць "подзвігаў" "Матаролы", за якія яго ненавідзяць
Баявік "Матарола" (Арсеній Паўлаў) быў узарваны ў ліфце ў Данецку. Падчас канфлікту на Данбасе забіваюць шмат баевікоў, але забойства "Матаролы" выклікала вельмі неадназначную рэакцыю. Многія карыстальнікі сацсетак пачалі радавацца і пісаць жартаўлівыя публікацыі на тэму. Чаму ж баевіка так ненавідзяць?
"Матарола" быў вельмі раскручаны ў першую чаргу расійскімі СМІ. Ён расіянін, а не ўкраінец, прыехаў ваяваць на Данбас з Расіі. Адзін з першых байцоў, які зняў маску. Ролікі з ім траплялі ў інтэрнэт, а яго "подзвігі" асвятляліся па тэлебачанні.
1. Відавочцы распавядалі журналістам, як "Матарола" застрэліў палоннага ўкраінскага вайскоўца Ігара Бранавіцкага.
"Зайшоў Матарола. Паглядзеў на нас, мы ўжо сядзелі пад сценкай. А Ігар ляжаў у метрах 2-3 ад мяне. Матарола падышоў, спытаў: "Што за цела?". Яму сказалі, што выклікалі "хуткую". Тады ён яшчэ паглядзеў, сказаў "што ён не дажыве да бальніцы", дастаў пісталет ТТ і пусціў яму дзве кулі ў галаву".
За гэта на яго завялі справу ва Украіне па артыкуле "парушэнне законаў і звычаяў вайны".
2. Матарола прызнаўся, што застрэліў 15 чалавек. Гэта ён сказаў журналісту Kyiv Post, калі той папрасіў каментарый пра забойства Іагара Бранавіцкага.
"Да мне по… увогуле, у чым мяне абвінавачваюць, верыш нах…? Я 15 палонных расстраляў".
3. Абстрэльваў з гранатамёта сваіх. На адным з відэа, апублікаваных у інтэрнэце, бачна, як Матарола страляе з гранатамёта ў сваіх жа. Яны цікавяцца па рацыі, хто па іх страляе. А байцы Матаролы смяюцца і кажуць, што ляціць над імі.
4. Меў адначасова дзвюх жонак. У інтэрв’ю газеце "Заўтра" ад 19 чэрвеня 2014 года ён прызнаўся, што мае жонку і пяцігадовага сына ў Расіі. А 11 ліпеня 2014 года ажаніўся з 21-гадовай мясцовай жыхаркай у Данецку. Пра вяселле пісалі многія сусветныя СМІ.
5. Меў судзімасць за ўгон аўтамабіля у Расіі. У 2012 яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за ўгон у нецвярозым стане.