П'яны рыбак хацеў даказаць, што дойдзе 50 км да Мінска пешшу, яго спынілі

39-гадовы мужчына паспрачаўся з сябрамі на рыбалцы (ілюстрацыйнае фота)

39-гадовы мужчына паспрачаўся з сябрамі на рыбалцы (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

П'яны рыбак хацеў даказаць, што дойдзе 50 км да Мінска пешшу, яго спынілі. Медасведчанне паказала 3,7 праміле алкаголю ў паветры.

Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, "паход на сталіцу" адбываўся ў выходныя. З'явілася паведамленне пра мужчыну, які ідзе па праезнай частцы аўтадарогі з боку Радашковічаў у бок сталіцы "з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення". Яго знайшоў і спыніў экіпаж ДПС. 39-гадовы мужчына расказаў, што быў на рыбалцы, выпіваў з сябрамі, і паспрачаўся з імі, што зможа зайсці пешшу ў Мінск. У выніку, на яго склалі адміністрацыйны пратакол "за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам у нецвярозым стане".

Міліцыя сцвярджае, што рыбака не затрымлівала, а завезла дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі