П'яны ўкраінскі мытнік спрабаваў прарваць блакаду Крыма на аўто (фота)

П'яны ўкраінскі мытнік спрабаваў прарваць блакаду Крыма на аўто (фота)

Начальнік мытнага паста Херсонскай мытні Мікалай Стэпавік на пазадарожніку спрабаваў наехаць на ўдзельнікаў блакады Крыма. Пра паведамляе УНІАН са спасылкай на журналіста крымскататарскага тэлеканала "АРТ" Шаўкета Наматулаева.

Калі прарваць блакаду не ўдалося, мытнік вырашыў уцячы з месца здарэння. Аднак яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Медагляд паказаў, што кіроўца быў п'яны. Пры гэтым сам Степавік заяўляе, што піў толькі кампот.

Навошта і куды накіроўваўся мытнік, пакуль не вядома.

Фота: facebook.com/namatullaev

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі