Пяскоў: Бабіч на новай пасадзе будзе займацца інтэграцыяй з Беларуссю
Reuters
Былы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч працягне займацца інтэграцыйнай тэматыкай на пасадзе намесніка кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця РФ. Пра гэта 1 чэрвеня паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае ТАСС. У прыватнасці, у абавязкі Бабіча будзе ўваходзіць "каардынацыя і арганізацыя інтэграцыйнай работы, што з'яўляецца надзвычай важным", распавёў Пяскоў.
Разам з тым, у Бабіча на новай пасадзе "будзе шмат іншых паўнамоцтваў і абавязкаў", дадаў прэс-сакратар расійскага кіраўніка.
Цікава, што менавіта непасрэдны начальнік Бабіча, кіраўнік МЭР РФ Максім Арэшкін заявіў на днях, што Беларусь і Расія ўзгаднілі інтэграцыйныя падыходы на 90%. На сённяшні дзень гэта самая вялікая з агучаных лічбаў. Раней у Расіі казалі толькі пра 70% узгодненых пытанняў з нагоды больш глыбокай інтэграцыі.
Як паведамляла Еўрарадыё, распараджэнне аб прызначэнні Бабіча намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расіі прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў 15 чэрвеня. 17 чэрвеня яно апублікавана на сайце ўрада Расіі.