Пятра Парашэнку аблілі зялёнкай у цэнтры Кіева
Экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку аблілі зялёнкай у цэнтры Кіева. Гэта здарылася неўзабаве пасля заканчэння "Маршу абаронцаў Украіны", калі ён ішоў у бок будынку Кабінета міністраў.
Невядомы мужчына напаў на яго каля станцыі метро "Храшчацік". Пасля інцыдэнту Парашэнка сеў у патрульную машыну і паехаў у аддзяленне паліцыі.
Нападніка неўзабаве затрымалі. Цяпер высвятляецца яго асоба.
24 жніўня 2021 года ў Кіеве прайшоў парад у гонар 30-годдзя незалежнасці Украіны. У ім узялі ўдзел і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Яны прайшлі па Крашчаціку пад бел-чырвона-белымі сцягамі, а ўкраінцы віталі іх крыкамі "Жыве Беларусь!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.