Рада БНР уручыла першыя медалі Ордэна Пагоні

Медалі Ордэна Пагоні
Медалі Ордэна Пагоні

Рада БНР уручыла першыя медалі Ордэна Пагоні. Яны былі перададзеныя сваякам палітычных вязьняў Ігара Лосіка, Дар'і Лосік і Эдуарда Пальчыса — за заслугі на ніве барацьбы за волю Беларусі.

"Дар'я, Ігар і Эдуард праходзяць праз цяжкія выпрабаванні за праўду, за вернасьць сваім ідэалам і за ўвесь беларускі народ. Яны дэманструюць годнасць і гераізм у найскладаных умовах, якія ім незаконна стварылі злачынцы і ворагі дэмакратыі і свабоды. Уся Беларусь чакае іхнага найхутчэйшага вызвалення", — каментуе Алесь Чайчыц, сябра Камісіі па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі патрабуе неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі Ігара і Дар'і Лосікаў, Эдуарда Пальчыса, а таксама ўсіх беларускіх палітычных вязняў. Колькасць якіх нядаўна дасягнула 1500.

Рада БНР уручыла першыя медалі Ордэна Пагоні
Рада БНР уручыла першыя медалі Ордэна Пагоні

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі