Ракета, абломкі якой знайшлі каля Быдгашчы, верагодна, належыць Польшчы

На месцы знаходкі абломкаў ракеты / RMF FM
На месцы знаходкі абломкаў ракеты / RMF FM

Ракета, абломкі якой знайшлі ў раёне Быдгашчы, верагодна, належыць войску Польшчы, паведамляе RMF FM.

Недалёка ад мястэчка Замасць, у лесе каля якога знайшлі рэшткі ракеты, размяшчаецца авіярамонтны завод. На ім рамантуюць у тым ліку знішчальнікі F-16. Побач таксама ёсць вайсковы аэрадром.

Раней паведамлялася, што на ракеце ёсць кірылічныя надпісы. Хутчэй за ўсё, гэта тлумачыцца тым, што ў Польшчы дагэтуль застаецца шмат узбраення і боепрыпасаў з камуністычных часоў, калі зброя паступала ад СССР. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі