Расце захворвальнасць — у Японіі збіраюць подпісы за адмену Алімпіяды

Петыцыя адрасаваная кіраўніку МАК Томасу Баху і кіраўніку аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у Токіа Сэйко Хасімота / Reuters
Петыцыя адрасаваная кіраўніку МАК Томасу Баху і кіраўніку аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у Токіа Сэйко Хасімота / Reuters

Амаль 200 тысяч чалавек падпісаліся пад петыцыяй за адмену Алімпійскіх гульняў у Токіо, паведамляе РІА Навіны.

Збор подпісаў пачаўся 5 траўня. Яго арганізаваў грамадскі і палітычны дзеяч Кэндзі Уцунамія. За 47 гадзін пад петыцыяй "Для выратавання жыцця патрабуем адмяніць Алімпіяду ў Токіа" падпісаліся 191 552 чалавекі.

17 мая ў Токіа з інспекцыяй чакаюць кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха. Ён — адзін з адрасатаў звароту. З просьбай адмяніць Алімпіяду аўтары петыцыі звяртаюцца таксама да кіраўніка Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсона і японскіх чыноўнікаў: міністра па справах Алімпіяды, кіраўніка аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у Токіо і губернатара Токіо.

Аўтары петыцыі лічаць, то арганізатары "спрабуюць гвалтоўна правесці Алімпійскія гульні". У свеце, у тым ліку і ў Токіо, працягваецца пандэмія. Вакцынацыя "прасоўваецца толькі ў частцы рэгіёнаў Еўропы і ЗША і пакуль не стала вырашальным фактарам, здольным спыніць распаўсюд захворвання".

А між тым у Японіі не хапае медыкаў. І гэты недахоп можа стаць яшчэ больш востра ў перыяд Алімпіяды, калі частка медперсаналу будзе занятая спартсменамі і суправаджаючымі асобамі.

У цяперашні час у Токіо, Осацы і яшчэ трох прэфектурах дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за каранавіруса. У Осацы ўжо другія суткі занята больш за 100% месцаў у палатах інтэнсіўнай тэрапіі, пачасціліся выпадкі, калі людзі ў чаканні месца ў бальніцы паміраюць дома.

XXXII летнія Алімпійскія гульні павінны былі прайсці ў сталіцы Японіі Токіо ў 2020 годзе, аднак з-за пандэміі былі перанесены на год. Мяркуецца, што яны пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі